Дольнік: «Беларускае піва — сапраўднае ўжопагэ…»

| 19.03.2009 |

Дэбютант на ТГ — гурт з 26-гадовай гісторыяй. The UNB прадстаўляюць у новым туры песьню з свайго апошняга альбома «Рагацци» — «П.С.Н.Л. (L50)» — прысьвячэньне беларускаму піву. У запісе песьні ўзяў удзел адзін зь лепшых беларускіх саксафаністаў Ігар Люты. «Калісьці гэты твор ня ўзялі на адну складанку, прысьвечаную піву. Я і сапраўды думаю, што беларускае піва — сапраўднае ўжопагэ…»

«П.С.Н.Л. (L50)» — другая за доўгую і насычаную гісторыю салігорскага гурта The UNB песьня, запісаная па-беларуску. Лідэр каманды Дольнік апавядае, што першая была запісаная «недзе ў 85-м» і ўвайшла ў адзін з тых альбомаў, якія зь цягам часу згубіліся. «Ня памятаю пра што там пяялася, але можа калісьці і адшукаецца на бабінах», — кажа музыка. За другую песьню па-беларуску музыкі ўзяліся ўжо ў новым тысяччагодзьдзі.

Песьня «П.С.Н.Л. (L50)» была задуманая для складанкі — прысьвячэньню піву, спансаванай адным беларускім броварам. Але так туды і не ўвайшла. «Яна зь нейкіх прычынаў не падыйшла ўкладальнікам дыску, але я не крыўдую, бо сапраўды думаю, што беларускае піва — сапраўднае ўжопагэ». «Хоць запіс быў зроблены за тры сэкунды, але мне ён падабаецца, надта па-філязофску выйшла», — хваліцца Дольнік. Цікава, што партыю саксафона выканаў адзін з найлепшых беларускіх саксафаністаў Ігар Люты — даўні знаёмы гурта.

Магчыма, што 104-ы па ліку альбом гурта The UNB будзе цалкам беларускамоўным. Адзін з мэнэджэраў гурта Ігар Васілевіч пераклаў ужо тэксты Дольніка для запісу.

The UNB — П.С.Н.Л. (L50) (словы — Дольнік, IV (ex-Фёдар),
Ігар Васілевіч, доктар Маеўскі, музыка — The UNB, Пол Дэсманд).
Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


SB, ТГ

 

першакрыніца: http://music.fromby.net/article/1631/

 

Хостинг от uCoz