Experty.by

 

The UNB "Соль"

|

раздел: свежие релизы

фото: 

unb-sol.jpg

оценка: 5,75

релиз: 2008, декабрь

лейбл: Superrockers

Второй из пары новых альбомов группы, вышедших одновременно в декабре 2008, записан в 2005-2006 годах на студиях Москвы и Минска.

1. Мозг (intro)
2. Сок
3. Пруд
4. Дважды
5. Мозг
6. Части
7. Последняя засада Аугусто П.
8. Письма счастья
9. Встречаем! (The Sol)
10. Будни и страхи ULP
11. La Mozgue

 

мнения экспертов

Дмитрий Безкоровайный

оценка: 6,00

У плодовитых авторов (к которым, несомненно, относится Дмитрий Дольник с дискографией "The UNB" в 100 работ за 25 лет) альбомы редко бывают равноценными. Как правило, лучше удаются диски вроде записанного на год раньше альбома "Рагацци" – лучшее за какой-то период, да еще чтобы было время посидеть над этим всем, поработать. Тогда получается такой бархатный мешочек с молниями внутри.

"Соль", как признается лидер коллектива, была записана "с колес" буквально за несколько дней в Москве, да и сочинена наполовину по дороге туда же. И это, разумеется, сказалось на равноценности материала. Здесь есть боевики (смачная прихардованная "Сок", игривая мелодичная "Мозг"), есть неплохая попытка сделать звучание чуть более прозрачным, но в целом он гораздо проще и по записи, и по материалу.

"Experty.by"


Сергей Будкин

оценка: 6,00

Падалося, што над сваім 103-цім альбомам дзяды іранічнага панку зь Беларусі ўпершыню пашчыравалі як сьлед. У "Солі" каманду Дольніка стала прыемна ня толькі чуць, але і слухаць. UNB зрабілі выбар на карысьць больш выпеставанага і аблегчанага гуку, фактычна адмовіліся ад назойлівых гітарных найгрышаў і вынесьлі на першы плян клявішы. Праз гэта ў нечым згубілі трохі індывідуальнасьці і яшчэ болей сталі нагадваць Лаэрцкага.

"Соль" – хутчэй не панк-рок альбом, а мэлядэклямацыя, дэманстрацыя (ілжэ)паэтычных ізыскаў у інструмэнтальным суправаджэньні (часам зусім ужо прыемных – песьні "Сок", "Часті" і вельмі смачная "La mozgue"). Пэўна, што ў "Соль" былі адгружаныя кампазыцыі больш сур'ёзныя, наколькі пра такое можна казаць у сэнсе творчасьці Дольніка. Ды ён і сам агучвае думку, што цяпер ён мудрэйшы ды іншы ў песеньцы "Пісьма счастья".

Калі The UNB будуць працягваць так і далей, то мы хутка будзем казаць пра яркую музычную (!) зьяву. Апошняя кампазыцыя з моцным уплывам Massive Attack няхай будзе таму сьведчаньнем.

"Experty.by"


Олег Климов

оценка: 6,00

Захотелось проекту "The UNB" записать альбом – записали. Захотелось дать концерт – дали. И так на протяжении всей его творческой биографии. Этот "клуб по интересам" собирается редко, но метко. У коллектива постоянный круг поклонников, таких же фриков и людей просвещенных.

Группа отличается своеобразным взглядом на жизнь, я бы даже не назвал это чистой воды стебом, это именно такой взгляд – с каждым годом взрослеющий юмор и юмор, который всегда молод. На него нельзя обижаться, да "The UNB" никого и не обижает. Смотрит, подмечает, рифмует и поет. Поет не песни, в их обычном понимании, а стишки под музыку. Дмитрий Дольник, креатор команды, так живет, по крайней мере, в своих произведениях.

Хоббийное искусство. Надо же куда-то мыслишки девать...

"Experty.by"


Дмитрий Подберезский

оценка: 5,00

Адразу адзначу: чакаў значна большага. Бо тое, што даводзілася чуць раней ад "The UNB", было "прадукцыяй" збольшага лёгкай, займальнай, дасьціпнай па тэкстах, хоць і далёка не заўсёды адкрыўчай што да музычнага боку. Гэты альбом значна крыху расчараваў у першым, але і пацьвердзіў другое.

Найбольш істотны недахоп калектыву – менавіта недасканаласьць, размытасьць музычнай формы. Магчыма, гэта выклікана неверагоднай творчай актыўнасьцю Дзьмітрыя Дольніка, які выдае на паток песень не раўнуючы як канвеер якога тэлевізійнага "Гарызонту" – апараты. На жаль, далёка не заўсёды песьні гэтыя атрымліваюць адпаведнае ўвасабленьне. "Сок": быў знойдзены няхітры, але дакладны рытмічны рыф, у выніку чаго з фармальнага боку песьня атрымала важкую падтрымку. Тое ж здарылася ў дачыненьні да песьні "Части". Рэшта ж песень, як мне падалося, проста расплылася па стале як даволі бясформенная маса. На жаль...

Тым ня менш альбом гэты парадаваў прадуманым і да месца выкарыстаньнем нетыповых што для беларускай рок-музыкі інструмэнтаў. Месцамі надзвычай удала, выйгрышна гучыць фартэпіяна, ужываюцца й іншыя экзатычныя для року інструмэнты, як хоць бы (калі не памыляюся) ксілафон. Хоць... Магчымасьці сучасных сінтэзатараў дазваляюць зрабіць тонкую падмену. Тым ня менш, гэтыя фарбы істотна расквечваюць матэрыял альбому.

Аднак, шчыра кажучы, зразумець, у чым соль увасобленага, няпроста. Гэтая творчасьць разьлічана на аматараў незвычайнага погляду, стаўленьня да музычнае творчасьці. Таму мне было цікава, але я застаўся ад пачутага не ў захапленьні...

"Experty.by"

стили: альт-рок

артисты: UNB


 

 

http://www.experty.by/?q=node/195

 

Хостинг от uCoz